Расхмарыцца...


Расхмарыцца,

сыдзе-сплыве за далёкі,

сляпы і глухі небасхіл

чорная навісь,

і выблісне сонца,

пасля — і зусім распагодзіцца,

і будуць

пазумкваць вясёлыя пчолкі

і лянотна-паважна пагудваць

у тон ім чмялі, —

на нашай,

усё яшчэ ў красках і зёлках,

зямлі.

2006

Загрузка...