Грыб жарэ літаратуру,
Як падлогу ў хаце — рыхтык.
Неабачна гоцнеш здуру —
I памост праломіш дрыхлы.
Вунь паэт быў. Нават з імем.
Гоцнуў раз — і шусь у пограб!
А ўжо там — гурма! I з імі
Моркву ён храбошча ўпохраб.
I празаік — у скляпепні.
Галяпуе — рэха ў хаце:
«Я ўжо, хлопцы, не пісьменнік!
Я ўжо, хлопчыкі, пісацель!»
Во, той грыб — брыда якая!
Лек адзіны — антысептык.
Кажуць: дохне і знікае.
Але я — вялікі скептык.
Сакавік 2007 г.