Чым больш я на свеце...


Чым больш я на свеце і жыў і мадзеў —

ішачыў, цярпеў і змагаўся, —

тым болей да праўды дабрацца хацеў,

да праўды ўсім духам ірваўся.

З хлусні і з абману, з аблуды сляпой —

да праўды, да праўды штосілы!

Да самай вялікай, галоўнай, да той,

што кожнага лучыць з усімі.

I вось яна ўрэшце адкрылася мне —

ні чым не прыкрытай паўстала.

У поўнай істоце. Ва ўсёй галізне.

...I праўда мяне зруйнавала.

Студзень 2007 г.

Загрузка...