А маладых усё хапаюць...


А маладых усё хапаюць,

Усё хапаюць і хапаюць —

Па двух, па трох,

Па пяць, па дзесяць, —

Усё хапаюць і хапаюць,

I ў ізалятар запіхаюць,

I люта палкай лупяць-месяць,

Каваным ботам б'юць пад дых —

«Закону» вучаць маладых.

I зноў хапаюць і хапаюць,

А маткі бедныя ўздыхаюць

І горка плачуць: гора нам!

Але сваім арлам-сынам

Вымоў-папрокаў не кідаюць,

Бо добра ведаюць яны —

Калі ў пакутах слёзы роняць, —

Што толькі мужныя сыны

Іх гонар матчын абароняць.

Сакавік 2007 г.

Загрузка...