I ўдзень і ўначы
марадзёры арудуюць скрозь,
марадзёры!
I сярод белага дня,
на вачах у людзей,
і ў цямрэчы, таемпа.
Марадзеры —
адвеку вядомае гнюснае племя,
зводу якому няма.
Марадзёры рабуюць мёртвых —
здзіраюць адзенне, абутак і іншыя рэчы.
Звычайна, з палеглых на бойным полі
і яшчэ не зарытых у дол
ваяроў.
Але ў гэтых,
у сённяшніх нашых,
разлік адмысловы:
гэтыя з мёртвых
сыноў і дачок Беларусі
зрываюць нацельныя крыжыкі —
амулеты багаславення, —
іх веру, іх гонар, іх памяць.
Сарванае — прадаюць:
золата ўсё ж такі!
Ці ссрабро.
Ну а хоць бы і медзь...
Гэтым патрэбна паспець
душы абрабаваць.
2006