Але...

Маладым музыкам

Вы спрабуеце сцвердзіць сябе

у якойсьці вар'яцкай гудзьбе.

Гэты сквіл, гэты віск, гэты скрогат

не прымаю зусім. Не цярплю.

I — нічога з сабой не зраблю.

Толькі суд мой не бэсціце строга:

ёсць АЛЕ. Я — свабоду люблю.

У тым ліку — і вашу ў спробах.

2008

Загрузка...