Аповед пра трубу


Пачну празаічна.

Як, зрэшты, і кончу,

па праўдзс сказаць.

Бо гэта жыццёвая проза

не можа

прыгожай метафарай стаць.

Не тая матэрыя.

Не для паэзіі.

Тут трэба мовіць прасцей.

Дык вось: запрасілі мяне —

яшчэ восенню гэта было —

на сустрэчу ў ліцэй.

Звычайная рэч: літаратар

павінен прыходзіць

са словам любві да людзей.

I я ўжо сабраўся.

Крыху прыкасцюміўся нават.

I кніжачкі склаў у партфель.

Сказалі: «У дзесяць

прыедзем па вас на машыне».

Ну што ж! Нам машыне латвей.

Сяджу і чакаю.

Амаль а дзесятай —

Званок тэлефонны: — Ало!

Прашу прабачэння,

сустрэча, на жаль, не адбудзецца:

нас заліло!

Прарвала трубу —

і ўвесь першы лаверх

затапіла вада.

Дык вы ўжо даруйце,

мне вельмі няёмка, паверце,

і вельмі шкада...

Праз тыдзень

мяне запрасілі

сустрэцца з людзьмі ў РДК.

«Ну, добра!» — сказаў.

«Мы прыедзем забраць вас.

Чакайце званка!»

Чакаў. Дачакаўся.

I раптам у слухаўцы чую

не радасць, а скруху-журбу:

— Прабачце, сустрэчы не будзе.

Аварыя ў нас тут:

прарвала трубу.

Усё заліло-затапіла!

Такая во стрэслася

неспадзявапа бяда.

Дык вы ўжо даруйце,

мне вельмі няёмка, паверце,

і вельмі шкада...

Праз месяц —

якраз, калі я ўжо сабраўся

ісці на сустрэчу ў каледж, —

Званок тэлефонны:

— Даруйце, мне вельмі

няёмка і прыкра, але ж...

— Ну што? — перабіў я. —

Прарвала трубу —

I падлога затоплена ўся?

— Ой! — ойкнула слухаўка. —

Праўда, прарвала!

А як вы даведаліся?

— Спадарыня мілая,

як жа не ведаць

пра гэта мне дома, калі

ужо гэта ведаюць

скрозь у Еўропе,

а мо і на цэлай зямлі!

Так, так, ужо ведаюць,

што ў Беларусі

гадоў, можа, з дзесяць таму

трубу разарвала —

і справіцца з гэтай

аварыяй страшнай

няма ў нас каму.

Дык гоніць і гоніць,

і прэ, і нясе, і фугуе,

і ўсё залівае наўсцяж —

такім залівае,

што часам дыхнуць немагчьтма...

О Госпадзе Божа ты наш!

Р. S. Мае чытачы дарагія,

мае аднаверцы,

я вельмі вас вельмі прашу:

не клічце мяне

да сябе на сустрэчу, сябры,

не вярэдзьце душу.

Чытайце — пакуль дзікуны

не пакідалі ў вогнішча —

кнігі і кніжкі мае.

Пасля і сустрэчы прадоўжым.

Прадоўжым!

Час прыйдзе.

Наступіць.

Ужо настае.

Сакавік 2007 г.

Загрузка...