У дзень найвялікшага свята Лірычны рэпартаж


У дзень найвялікшага свята

Народа,

Краіны,

Дзяржавы

Я сведчу аб злосці зацятай

Да нашай свабоды і славы.

Як дзікі табун, наляцелі

Малойцы ў рубцах уніформы,

Каб гвалтам пазбавіць надзеі

Наш юны народ непакорны.

У дзень найвялікшага свята

Народа,

Дзяржавы,

Краіны

Я сведчу, што сцяг наш крылаты

Не здолелі сплюндрыць грамілы.

І вочы старога паэта

Макрэюць не з роспачы чорнай,

Не, людзі, — ад гонару гэта

За юны народ непакорны.

25 сакавіка 2007 г.

Загрузка...