Усе, што гавораць сягоння
пра лёс беларускае мовы,
дзеляцца на дзве палавіны:
на тых, каму баліць
і каму не баліць.
Тыя, каму не баліць, —
спакойна зусім
філасофствуюць і разважаюць,
аналізуюць і аргументуюць,
нават пішуць трактаты.
Ну, а тыя, каму баліць, —
у прыступе болю
кідаюцца ніцма на дол
і плачуць надрыўна,
і б'юць кулакамі зямлю...
Вось і ўсё, і ўся розніца
паміж тымі і тымі.
Травень 2007 г.