12 — Маладажон


Маладажон апусцiўся ў метро, дзе i сустрэў свайго знаёмага.

— Ведаеш, я ажанiўся! — пачуў знаёмы замест прывiтання.

— Першы раз чую. — Знаёмы таксама не стаў вiтацца.

— А здагадваешся, хто мая жонка?

— Не... Нiводнай думкi на гэты конт.

— Янa! — з’едлiва заўсмiхаўся Маладажон.

— Янa? — знаёмы вiдавочна не верыў Маладажону. — Быць не можа.

— На, паглядзi на вясельныя здымачкi. — Маладажон выцягнуў з партманеткi пачак полароiдных здымкаў.

— А нашто ты гэта ўтварыў, можаш растлумачыць? — пытанне патанула ў грукаце электрычкi.

Вакол суразмоўцаў замiтусiлiся пасажыры.

— Канешне! — маладажон нахiлiўся да знаёмага i закрычаў у самае вуха: — Каб разам ляжаць дома на канапе — раз; каб яна вуснамi лашчыла мой песцiк — два; i каб нас нiхто не мог папракнуць — тры!

Пачуўшы крыкi, пасажыры пачалi азiрацца.

Знаёмы пачырванеў i паспяшаўся развiтацца.

Маладажон рагатнуў наўздагон яму i даў нырца ў чарговую электрычку.

02.09.1994

Загрузка...