52 — Прастытутка


— Куды я залезла? Дзе мае рэчы? Жах. Так заўсёды: трацiну атрымлiвае ахоўнiк, трацiну — я, палову трацiны — гаспадыня кватэры, астатняе iдзе на тэлефон. За дзесяць даляраў даводзiцца рызыкаваць. А галоўнае: iдыётаў больш, чым разумных, i нашмат больш. Я звычайна не пытаюся, кiм ты працуеш, колькi зарабляеш... А тут кажа: "Я архiтэктар! Ты распранiся i пахадзi па пакоi..." Мне што? Я хаджу. Мне абы не трахацца з такiмi архiтэктарамi. Ён стары, разумееш, узрост ёсць узрост. Са старымi заўсёды непрыемна. Таму я заплюшчваю вочы i стараюся думаць пра iншае. Пра лес, напрыклад. Я нарадзiлася ў Чачэрску. У нас там самыя прыгожыя ў свеце лясы. А я люблю ягады збiраць, у грыбы хадзiць. Тут цяпер паходзiш: праца дурная на холадакамбiнаце, а па суботах -нядзелях — маркiтоўкi. Добра, калi нармальна. Прыйшоў чалавек, заплацiў, уставiў, паторгаўся, спусцiў, памыўся i сышоў. А бывае, трапiцца хворы, i тады: куды я залезла, дзе мае рэчы... Вось месяц таму патрапiла да маньяка. Адразу ехаць не хацелася. Позна, гадзiна ночы. Далёка, Малiнаўка. А ён яшчэ запатрабаваў, каб мы пляшку гарэлкi прывезлi. Не паспела ў кватэру зайсцi, а ён за шыю схапiў i душыць. Цiсне за горла i смяецца, а мой ахоўнiк таксама пачаў рагатаць. Казёл смярдзючы. Маньяк ахоўнiка ў кватэру не пусцiў, сказаў — каб на лавачцы ў двары чакаў. Куды я залезла? Дзе мае рэчы? Выжраў ён гарэлку, наглытаўся таблетак, накурыўся анашы i пачаў лезцi са сваiм чэлесам ды пальцамi ва ўсе мае дзiркi i дзiрачкi. Совае i б’е. Спачатку нямоцна, гуляючы, нiбы ў жарт. А потым як ударыў кулаком у грудзi, над сэрцам — ледзь не зайшлася пад iм. Пачала верашчаць! Божа! Дзе мае рэчы? Як уцячы? Як выбрацца з-пад звяругi. А ён падушку на твар паклаў i трымаў, пакуль я ў цемру не правалiлася. Ачомалася ў ванне. Ляжу ў ледзяной вадзе. Халадэча. Вады ў ванне на самым дне. Ахоўнiк сядзiць на унiтазе i смалiць папяроску. Мудак! Зрэшты, каб не ён, i не жыла б болей. Злупiлi мы з маньяка двайную плату... Трэба ахоўнiка мяняць...

— Разагналася. Каб не я — ляжала б у пяску, на могiлках.

— I добра было б. Цiха. Галава не балiць. Спакойна. Грошы зарабляць не трэба.

— Уставай. Ёсць замова. Мужык, трыццаць гадоў, голас спакойны, цвярозы... Пайшлi.

15.07.1996

Загрузка...