53 — Лiфтавiк


Жанчына вырашыла на ўласным целе паспытаць гвалту.

Ужо каторы месяц у горадзе хадзiлi чуткi, што ў лiфтах гвалтуюць жанчын.

I яна надумалася хадзiць уначы па мiкрараёнах i катацца ў лiфтах.

Жанчына шукала прыгодаў i знайшла.

Лiфтавiк, апынуўшыся побач з ахвяраю, хацеў пастрашыць яе густым голасам, папалохаць вялiзнымi рукамi з чорнымi, як у механiка, пазногцямi, крышку памучыць, ну а тады гвалтаваць языком, зубамi i чэлесам. Нiякiх больш жорсткiх дзеянняў у маленечкай, гладка паголенай i наадэкалоненай галаве не планавалася.

Толькi ахвяра на першае памкненне Лiфтавiка адказала радаснай згодаю:

— Давай! Гвалтуй! Катуй!

Жанчына прагнула, каб Лiфтавiк мучыў i ўваходзiў у цела рукамi, чэлесам i языком.

Лiфтавiка раз’ятрылi паводзiны разбэшчанай жанчыны. Ён душыў яе сваiмi лапамi з абламанымi пазногцямi.

Жанчына супрацiўлялася, бiла абцасамi ў сценкi i сапсавала пульт кiравання. Лiфт захрас мiж паверхамi. Жыхары пачулi енкi i валтузню.

Брыгада выклiканых мiлiцыянтаў прыехала iмгненна.

На падлозе растрыбушанага лiфта сядзела жанчына з пераламанай шыяю. Гвалтаўнiка не было вiдаць. Ён зрабiўся плоскiм, як лiст паперы, i схаваўся за таблiчку з iнструкцыяй карыстання самым распаўсюджаным у свеце грамадскiм транспартам — лiфтам.

18.08.1996

Загрузка...