Мужчына зайшоў у двухмясцовае купэ.
За столiкам, каля акна, сядзела Спадарожнiца.
— Добры вечар, шаноўная, — далiкатна прывiтаўся мужчына, але голасу Спадарожнiцы не пачуў.
Яна адлучана, нiбыта ў наркатычным трансе, пазiрала на асветленую неонам перонную талакнечу.
Мужчына палiчыў за лепшае сысцi ў тамбур i выпалiць запар, але праз муштук, ажно тры цыгарэты.
Тым часам цягнiк выехаў з горада i ў лясной цямрэчы набраў крэйсерскую хуткасць.
Калi мужчына вярнуўся ў купэ, Спадарожнiца заставалася ў тым самым безуважным стане i неадрыўна глядзела ў чорную шыбу.
Мужчына скiнуў чаравiкi i, блiснуўшы белымi шкарпэткамi, ускочыў на верхнюю палiцу.
Спадарожнiца дастала з валiзкi папяровую сурвэтку i выцерла вiшнёвую памаду з поўных вуснаў.
Мужчына паспрабаваў быў чытаць газету "Свабода", але галаву запоўнiлi гуллiвыя думкi пра жанчыну. "Свабода" легла на сятчатую палiчку.
Жанчына пачала акуратна адлеплiваць доўгiя накладныя веi.
Мужчынская кроў адлiлася ад скроняў i прыцякла ў мiжножжа. Вагон пагойдваўся, колы памяркоўна грукаталi, цягнiк працiнаў цемру.
Мужчына стаiўся, напружыўся, напяўся...
Спадарожнiца зняла парык, сцягнула праз галаву швэдар, адшпiлiла пратэз правай рукi i паклала яго на столiк.
Мужчынская кроў адцякла ад пахавiння i прылiлася да сэрца. Цiск павялiчыўся. Мужчына цяжка ўздыхнуў шырока разяўленым ротам.
Спадарожнiца запусцiла жывую руку пад шаўковы станiк, i побач з пратэзам легла пластыкавая, каламутна-бялёсая, нiбыта выплаўленая з густога мужчынскага насення, гладкая цыцка.
Мужчына ўшчыкнуў сябе за сцягно, але муляж не знiк.
Спадарожнiца завярнула спаднiцу i аддзялiла ад нагi кавалак сцягна, калена, лытку i ступак у каштанавым чаравiку.
"Дзякуй Богу, што нагу на стол не паклала!" — падумаў Мужчына.
Працэс распранання i разбiрання працягваўся: у адну складаную пластыкавую шклянку леглi штучныя iклы, а ў другую апусцiлася блакiтнае вока.
Нарэшце, тое невялiкае, што засталося ад Спадарожнiцы, загарнулася ў прасцiну, сцiшылася i супакоiлася.
Мужчына абмацаў сваё таемнае месца, дзе некалi паўставаў чэлес, i горача зашаптаў:
— У мяне выдатны бельгiйскi вiбратар, ён лепшы за сапраўдны мужчынскi орган. Нiводная з маiх шматлiкiх сябровак не выказала нават ценю незадаволенасцi. Мой вiбратар упырсквае ў якасцi спермы цёплую саланаватую ваду...
Больш за гадзiну Мужчына спрабаваў бельгiйскiм вiбратарам спакусiць Спадарожнiцу, але марна.
Перад сном яна заўсёды здымае слыхавы апарат.
13.12.1994