48 — Телефоннiк-2


"Маладая экзатычная дзяўчына дапаможа заможнаму спадару прабавiць вечар. Тэлефон..."

— Слухаю вас.

— Я па рэкламнай аб’яве, мяне цiкавяць кошты i магчымасцi.

— Кошты звычайныя, як i паўсюль у горадзе, — трыццаць пяць за гадзiну.

— Тэрыторыя?

— Пажадана вашая, у нашай кватэры на пяць даляраў даражэй.

— Дзякуй, я патэлефаную крышку пазней... — Алё! Чакайце... А што азначае экзатычная дзяўчына?

— Ну... Такая незвычайная, прыемная...

— А больш падрабязна?

— Невысокая трыццацiгадовая бландзiнка...

"Ты ўпэўнены ў сабе, ты верыш у свае сiлы, ты багаты... Тэлефануй. Наш нумар..."

— Добры вечар.

— Добры.

— Вашыя кошты.

— Трыццаць пяць, сорак.

— А якiя ў вас ёсць дзяўчаты?

— А якую б вы хацелi... бачыць.

— Экзатычную.

— А што вы ўяўляеце за словам "экзатычная", апiшыце больш падрабязна...

— Ну кiтаянка, мурынка, турчанка...

— Ха-ха-хi... Жартуеце?

— Зусiм не, сапраўды хочацца пабачыць цемнаскурую, высокую, вышэйшую за метр семдзесят пяць, даволi поўную дзяўчыну з бюстам нумар тры i галоўнае: яна павiнна быць цалкам лысая, нiводнага валаска, зусiм.

— Iдзi ў сра...

"Дзве прыгожыя дзяўчыны дапамогуць разагнаць сум i палепшыць настрой. Тэлефон..."

— У вас абявязкова замаўляюць пару?

— Не.

— А чаму ў газеце напiсана "Дзве прыгожыя дзяўчыны"?

— Калi замовiць пару, дык кожная абыдзецца ў трыццаць.

— Марак?

— Даляраў.

— А калi запрасiць адну?

— Трыццаць пяць за гадзiну. Звычайна за гадзiну паспяваюць скончыць два разы, таму мы пiшам "дзве прыгожыя дзяўчыны".

— А ложак!

— Толькi ваш.

— Як хутка дзяўчаты прыедуць?

— Дзе вы знаходзiцеся?

— Пляц Незалежнасцi.

— Праз гадзiну.

— Так доўга?

— Самi разумееце. Зараз сем гадзiн ранiцы, а дзяўчатам трэба прывесцi сябе ў працоўны стан.

— Гадзiна — гэта доўга.

"Табе маркотна, ты стамiўся ад мiтуснi i клопатаў, табе трэба пяшчота.. Тэлефануй мне. Маё iмя Лiка. Тэлефон..."

— Добры дзень, з вамi размаўляе аўтаадказчык. Зараз Лiка адпачывае. Тэлефануйце пасля трынаццацi.

"Прыйдзi, пацалуй мае мядовыя вусны, i жыццё перастане быць чорным калодзежам. Тэлефон..."

— Так рана, проста жах! Якая, дарэчы, гадзiна?

— Восем!

— Прабачце... Слухаю, што б вы хацелi?

— Маладую, да дваццацi, высокую, стрункую, шатэнку, з цалкам паголенымi падпахамi.

— Ваш тэлефон?

— Прачытайце на вызначальнiку нумара.

— Прачытала... Толькi тут няма адраса, а мне патрэбны адрас...

— Месца толькi маё?

— Толькi вашае.

— Пляц Парыжскай Камуны. Гатэль "Оперны". Нумар адзiнаццаты...

— Вы сустрэнеце нашу дзяўчыну ў фае.

— Так.

— У нас правiла: грошы наперад у поўным аб’ёме.

— Дамовiлiся.

— Чакайце. Зараз ператэлефануе дзяўчына, i вы дамовiцеся больш падрабязна.

— Бай.

Тэлефоннiк паклаў на апарат гарачую слухаўку.

— Добрай ранiцы, я па замове.

— Слухаю ўважлiва.

— Скажыце, колькi вам гадоў?

— Трыццаць сем.

— А чаму ў вас такi малады голас?

— Таму што я не п’ю спiрту i не палю тытуню.

— Што б вы хацелi ад мяне?

— Нiчога асаблiвага, звычайны секс у межах разумнага.

— Я хацела вас папярэдзiць, што не практыкую анальны секс. Аральны i вагiнальны — калi ласка, а вось на анальны не пагаджуся нi ў якiм разе.

— Дамовiлiся. Праз гадзiну буду ў фае гатэля "Оперны", на мне будзе чорная кашуля.

— Буду абавязкова. Толькi, калi ласка, не дарыце мне трупы кветак, загорнутыя ў цэлафан.

24.06.1996

Загрузка...