Яшчэ ў ранiшнiм прыцемку вясковыя маладзiцы выбралiся ў ягады. Чэрвень стаяў цёплы, i сунiцы ўрадзiлi як нiколi. Дарогаю дзяўчаты дамовiлiся, што далёка не разыдуцца i ўвесь час будуць перагуквацца. Спярша маладыя галасы гучалi амаль не сцiхаючы, але хутка маладзiцам надакучыла гукаць, бо сакаўныя сунiцы самi прасiлiся на язык. А як ты гукнеш з поўным ротам?
Адна з дзяўчатак, найспрытнейшая, вырашыла пашукаць ягадныя мясцiны ў самай глыбiнi лесу. Наконт сунiц яна не памылiлася, на пагорках ягад была процьма. I хай не такiх буйных, як на ўскрайку, але затое саладзейшых i больш духмяных. Ягаднiца хуценька нашморгала паўнюткае пяцiлiтровае вядзерца i пашкадавала пра пакiнутае дома вялiкае вядро. Толькi шкадаванне хутка мiнулася, бо захацелася iншага, захацелася пахвалiцца перад сяброўкамi паўнюткiм вядзерцам. Дзяўчына гукнула. Сасоннiк азваўся адно рэхам. Маладзiца не баялася заблудзiцца, бо ведала лес з маленства. Яна лёгкай хадою крочыла праз залацiсты сасоннiк, калi раптам пачула гучнае "аву-у-у" яўна густога мужчынскага паходжання. Маладзiца спынiлася. Зусiм блiзка, каля невысокiх елачак, стаяў i пасмiхаўся ў пышныя пшанiчныя вусы станiсты мужчына з рудым чубам. Па зялёнай кашулi з чырвонымi гузiкамi ў незнаёмцу адразу пазнаваўся Сунiчнiк. Ён лагодна паглядаў на маладую прыгажуню сваiмi далiкатна-блакiтнымi, з лёгкiм адценнем драпежнасцi, вялiкiмi i хцiвымi, як у сiямскага ката, вачыма. Маладзiца сумелася, заўважыўшы, што Сунiчнiк у крылца носа ўставiў срэбную завушнiцу.
— Чаго ты пужаешся? Нiбыта я — раз’ятраны звяруга? — голас у Сунiчнiка быў нiзкi, грудны, але не хрыплаваты, як у курцоў, а мяккi, акторскi.
Такi голас выклiкае поўны давер, i вельмi прыдаецца дактарам, святарам i ўсiм тым, хто абавязаны суцяшаць прынiжаных i пакрыўджаных.
— Чалавек горшы за драпежнага звера, — пакпiла маладзiчка.
Яна вiдавочна адчула лёгкую сiмпатыю да Сунiчнiка.
— А хто сказаў, што я чалавек? Зусiм не. Я — Сунiчнiк, лясны дух, якi дапамагае маладым дзяўчатам збiраць ягады, паказвае найлепшыя мясцiны, выводзiць на ўсыпаныя сунiцамi сонечныя паляны.
— А маё вядзерца поўнае. Я свае сунiцы сабрала.
— Не трэба так казаць. Ты ж такая маладая, табе яшчэ збiраць i збiраць варта было б. Ты, мая мiлая, набрала адно драбязы кiслай, а сапраўднай духмянай сунiцы, што сама растае ў роце, нават i не пакаштавала. Хадзем, мiлая мая, пакажу ягадную паляну, якую ты i ў найсаладзейшых снах не бачыла. На тым месцы, колькi б нi збiраў сунiц, а ўсiх нiколi не збяреш. Хадзем, мая непараўнальная, хадзем у госцi. Ты i сама, пэўна, здагадваешся: не кожную ягаднiцу Сунiчнiк запрашае на пачастунак.
— Не трэба, спадар Сунiчнiк, так доўга ўгаворваць, я сама не першы год такую паляну шукаю. I калi паабяцалi, дык хутчэй паказвайце, а то перадумаеце, так з мужчынамi спрэс здараецца.
— Спрытная. Мне жвавыя падабаюцца. Падыдзi да мяне, стань тут, з левага боку, ды зiрнi праз правае плячо.
Маладая ягаднiца ўбачыла сонечную паляну, дзе не было як i ступiць з-за сакаўных сунiц.
— Заваражылi вы мяне, далiбог, зачаравалi.
— Сама захацела, а я толькi крышачку дапамог. А цяпер ты марыш пра зусiм iншыя чары, хочаш пакаштаваць саладзейшых ягад. Скiнь непатрэбная апранахi, застанься такою, як стварыла цябе прырода. Распранiся, духмяная мая, каб я мог параўнаць твае сунiчныя вусны з сунiчнымi смочкамi. Скiнь i астатняе, ляж на траву, раскрый таемныя веснiцы, каб я мог схiлiцца i языком палашчыць сунiчку твайго секеля.
Сунiчнiк доўга i старанна песцiў дзявочую похву пругкiм языком, аж да той пары, пакуль ягаднiца не задрыжала ўсiм целам, не завохала, не застагнала i не завыгiналася ў бурнай iстэрыцы. I нават тады Сунiчнiк працягваў пакусваць i лiзаць напружаную бубку жаночай сутнасцi. Дзявочае цела круцiлася ў марных спробах вырвацца з-пад Сунiчнiка, але той намёртва прыцiснуў ягаднiцу да зямлi. Свядомасць пакiнула дзяўчыну, i яе цела абмякла i аплыло. Сунiчнiк выдаiў са свайго напятага чэлеса мацiцовы кiсель насення.
Калi да маладой жанчыны спакваля вярнулася яснасць розуму i яна расплюшчыла вочы, дык Сунiчнiк ужо сядзеў каля вядзерца i еў ягады.
— Што ж гэта вы робiце? Абяцалi ягадамi частаваць, а самi назбiранае ясце, — ласкава папракнула маладзiца i пачала пальцамi расчэсваць i растрасаць свае доўгiя русыя валасы.
— Я думаў, мы паразумелiся, а табе жменькi ягад шкада.
— Ну не крыўдуйце. Я жартам. Ешце. Хоць усе з’ядайце. — Ягаднiца туга завязала на галаве белую хустачку.
— Зараз пойдзем да майго брата, Чарнiчнiка, i пазычым вялiкае вядро. Ты назбiраеш найсаладзейшых сунiц у свеце, цукровая мая. Дарэчы, тваё вядзерца хай пастаiць, нiхто не возьме.
Яны пайшлi вузенькай сцежкаю ў самыя нетры непрыбранага лесу. Сцежка вiлася ў зарасцях высокага кустоўя, абсыпанага крывавымi гронкамi воўчых ягад. Нечакана для маладзiцы кусты скончылiся, i сцежка выйшла да невялiкага, парослага асакою балотца, пасярод якога свяцiлася цнатлiва-нябесным блакiтам круглае акенца Чортавага вока. Сунiчнiк упэўнена ступiў на тоўсты кiлiм дзёрну, пад якiм затузалася дрыгва. Ён тупнуў, дробныя хвалi пабеглi па вадзе, Чортава вока пачарнела, запухiрылася i забалбатала. Разам з алейнымi бурбалкамi на паверхню ўзняўся сярнiсты газ. Праз хвiлiну над асакою вiсела жаўтлявая задушлiвая смуга.
Маладая ягаднiца адчула на сваiм запясцi жалезныя пальцы Сунiчнiка. Дзяўчына тарганулася ў бок воўчага кустоўя, але Сунiчнiк трымаў мёртва. Пераляканая маладзiчка звяла, апусцiлася на асаку i загула.
А ў гэты момант з самых нетраў дрыгвянога балота ўсплыў на паверхню калматы Багнiк. Ён нагадваў гурбу рудога торфу, у якiм ярка свяцiлiся дзве сапфiравыя зорачкi ясных вачэй.
— Ты нашто мяне пабудзiў, Сунiчнiк? — на травянiсты бераг леглi кiпцюрастыя лапы. — Ты ж ведаеш, як я не люблю, калi мяне торгаюць без дай прычыны?
— Нагода, шаноўны Багнiк, ёсць. Я ж нiколi не з’яўляюся без падарунка. Вось i цяпер прывёў ягаднiцу з чыстым целам i наiўнай душою.
— А колькi мне будзе каштаваць твой падарунак? — Багнiк соладка пазяхнуў.
— Дамовiмся. Сто разоў дамаўлялiся i зараз не пасварымся. Дасi пярсцёнак са смарагдам, i дзяўчына будзе тваёю. Не пашкадуеш. Я каштаваў яе сунiцы.
— I што ты, брат мой Сунiчнiк, у пустым зiхценнi каляровых каменьчыкаў знаходзiш? Не разумею. — Багнiк апусцiўся ў дрыгву з галавою, але праз iмгненне зноў ляжаў на паверхнi.
На крывым кiпцюры iскрыўся плацiнавы пярсцёнак з масiўным смарагдам.
— Трымай! — Багнiк пусцiў пярсцёнак у паветра, адкуль яго спрытна вычарпнуў Сунiчнiк.
— Прыгажосць уратуе свет, — сказаў ён i ўздзеў пярсцёнак на безыменны палец левай рукi.
Палюбаваўшыся смарагдам, Сунiчнiк падхапiў на рукi самлелую ягаднiцу i кiнуў у брунатны мул. Тая закалiхавала. Багнiк апусцiўся ў сваё густое царства разам з маладзiцаю.
Сунiчнiк вярнуўся на сонечную галявiну i ўсмак паеў салодкiх ягад з вядзерца.
27.06.1995