* * *

распрасцёртыя

ветразі

сонных

ялін

усплылі

на возера

імглы

збіраюць

на мачты

музыку

якою

вібруе

космас

раскіну рукі і я

узнімуся па-над імглою

і загляну ў калодзеж часу

каб убачыць

як моцарт

п’е

гармонію

з чары

хараства

а дзесьці ў нізах

на загонах імглы

сее кветку-папараць таніт

якую так хочацца

знайсці

Загрузка...