* * *

упаўшаму ў нізы

Гасподзь

пашле

іскрынку

надзеі

што накрэсліць прамень

у гусцеючай

прасторы

вечнага

сутоння

над алавяным морам

бязмежнай тугі

дзе ад вякоў блукае

грахамі

набрынялае

я

хай азорыць яго

прылівам

жалю

страчанага

шансу

калі нішто не забыта

вер

ніхто не забыты

Загрузка...