* * *

учора

у садзе забытага

рыўся крот

з яго нары

выпырхнулі хмары неспакою

вышываючы ўзоры цемрадзі

на вокнах зацьмененых

душы

пакуль не згасне сёння

а я

тасуючы калоду дзён

спадзяюся выбраць адзін

на лепшае

заўтра

Загрузка...