* * *

клубіцца прастора

вірамі хмельнага паркету

перакрыжоўваюцца

лазеры пякучых позіркаў

і жэсты даўганогіх знакаў

малалетняя прыгажосць

вібруе жарам райскіх абяцанняў

для тых

хто

таінства

кахання

разменьвае на міг

дзе радужны пульсуе цень ліліт

што на натурлівым кані

панясе ў юрлівы гай

небескарыснага кахання

там ноч кіпіш

шукаючы дарма

паху

першае

любові

які губляеш

у поце выпадковых харашух

я западаю ў абдымкі ночы

з бяздоння клічу

вобраз твой жаночы

зберагчы

які

хачу

Загрузка...