* * *

у залацістых промнях белаты

ачышчаецца узвышанае

я

ад пылінак блудных дарог

у сотах забыцця

дзе за штодзённым звонам мітусні

згасае прамень

ісціны

які абяцаў берагчы

паўсюль і заўсёды

аглянуцца б упору

на паблытаны клубок дарог

вузлы якіх вяжуць душу

і апускаюць

у мора бяскрайняй журбы

Загрузка...