* * *

калі пачуеш

як каменнае месяца сэрца

ударыць

у купал

неба

і разальецца звонам срэбра

па гарызонт прасторы

дзе адчыніць дзверы

на той бок часу

то знак

канца

трохмернай

дарогі

што пылам забыцця

змые твае сляды

і астудзіць памяць мітусні

тады

услухайся

ў малітву

сэрца

што б’ецца пад купалам душы

і ззяе

іскрамі

жамчужын

чыстае любові

крыніцы новага быцця

Загрузка...