нам
прыпаднеслі віртуальны палігон
калі
з-над воблачных вяршынь
бомбы
раздзіралі край
у дзень
распяцця
Хрыста
ілжэвалачэбным
сыпаліся
у дзіцячы
сад
нас штодня
туманілі
у мільённых тыражах
і тэлевобразам
дурманілі ў прасторы хат
каб тое думаў
што трызняць
абы не то
што
чыняць
зло
бо на вечны
cпадзяюцца свой сабат