* * *

мне збрыдла верыць у рай

які чужынцы вычвараюць ў нашым садзе

а памяць продкаў топчуць у нябыт

мне збрыдла верыць у час

калі надыдзе доўгачаканая воля

і быць самім сабою

будзе ўжо не сорам

дзе ж ты гожа стройна сінявока

дзе ж ты краса мая

дзе ж ты душа мая

доўгачаканая воля

вярнуся маці да цябе

перад табою стану на калені

благаславі мяне на волі шлях

мне сілы дасць зямля мая пакутная

і я аковы раю іхняга парву

дзе ж ты гожа стройна сінявока

дзе ж ты краса мая

дзе ж ты душа мая

доўгачаканая воля

Загрузка...