* * *

абы-як запісваеш чарговы дзень

і губіш думкі у прасторы

сон сцірае контур слоў

іх сэнс

насычае чуццём

якое дарма шукаеш спрасонку

у закутках душы

а дня

як бы зусім і не было

цешыш сябе

што шмат іх у тваёй калодзе

і кожны

напоўніць жыццё абыякавае дагэтуль

трачанае

у марнасці

штодзённага

хаосу

на купалах

заплюшчаных вачэй

крэсліш іскрамі надзей

гмах мараў

і верыш

што не збрыдлі Богу

твае пустыя абяцанні

Загрузка...