у доме чорнага сонца
спачне назаўсёды
жарам часу спапеленае цела
яго тлеючы ўспамін
жыць будзе
пакуль знікаючы контур
не астыне ў сотах памяці
тых хто кахаў
і хто ненавідзеў
а ты
пранікнуўшы ў паралельны свет
заззяеш
жамчужынаю райскага святла
у сусветным
вадападзе
жыцця
што насыціць
вясёлку вечнай надзеі
тым
якія тут
пачынаюць быць