* * *

дабро і зло

радасць і сум

як рэверс і аверс жыцця

забытых мар святую расу

збяру ў зачараваны збан

хай парасткі зла ў ім адамруць

адстаіцца жывая вада

стары свет памалюю ў вясняны ізумруд

і звольню ад фальшы і зла

каб нішто не замуціла новага дня

ні ява ні прыкры сон

ні стары грэх

што ў душы кутках

блукае

як даўні праклён

Загрузка...