калі родзішся на свет
апрануты ў новае цела
і вераю несмяротнасці
тваё быццё
напоўнена па гарызонты часу
шчэ тлее
радасць вечнасці ў табе
з якою
з’явіўся
у гэты часапрастор
дзе ад заўжды і ўсюды
кіпіць
барацьба дабра і зла
без перамір’я й без перадышкі
і тут ад першых дзён
збіраеш раны
што дзіравяць
люстра крынічнай душы
кудою рвуцца сілы цьмы
каб знішчыць успамін жывы
святла сусветнае любові
тады не раз
перабягаеш у шарэнгі зла
дзе насычаны па горла
каешся ў снах