ты
што на абочыне дарогі
танцуеш
эратычны рытм
каб
за грош юрлівы
любому
сорам агаліць
штодня глядзіш
як твае ногі
па кронах скачуць
дрэў
тады душы твае
упаўшы анёл
коціцца
ў бездані бездань
і можа там
калі заплюшчыць вочы
і шугане за чорны купал дня
на міг вернецца
у чысціню дзявочую
у дзіцячых мар
празрысты сад
дзе знойдзе дар
матчыных рук
што веру ў вечнасць
зноў
вернуць