паміж праменнямі
гасподняе любові
што беллю чысціні
пранізваюць вся быша
пылком струменіцца ружовым
магічны кліч
чарадзейнае ліліт
што
ў палкі човен раскошы
маніць
каб пялёсткамі пяшчот
прыгажосці дэманіц
насыціць твой сон
тады
з крыніц зняволенага я
бухнуць гейзеры прагі
каб дэманіц напаіць
неперабраныя рады
што ткуць аснову зла
і шнуруюць сумленне
штодзённага жыцця
у якім ты
слуга