полудзень
спёкаю павіс над жнівом
і сасмаглымі губамі
злізваў бацькоўскі пот
што поле арашаў вякамі
і гоіў раны ў трэшчынах падошваў
я ў калыбелі баразны
рытмам сэрца мерыў
жаваранкавы звон
што нанізаны на промні сонца
звінеў
зернем
залацістай
пожні
а па суседству
апранутая ценем копаў
абмывала твар ліліт
раптам сон зацвіў
першага
кахання