ноч
над горадам старым
што акунае ў магічныя сны
і ў букеты ліхтароў
туліць змерклыя закуткі
куды з вяршынь
апранутая ў срэбны пыл
месяца
апускаецца
багіня
у цемень водару кахання
якога таемныя гукі
акрыляюць
музыку
жаночых
галасоў
што струменяць у вакно мансарды
адкуль ўдыхаю я
іх райскі кліч
і позірк іх
што розуму спальвае вузлы
і апускае ў сады забыцця
успамін
калі ў парыве асалод гарыш
і толькі дзесьці
у нізах душы
забыты
ангел
чыстае
любові
шчыміць
іх бачыў дзве
у белым і багровым
абедзве жаноча бажаство
адтуль штодня
перад
выбарам
дабра
і зла
дарогі трэцяе
няма