* * *

на каленях ідзеш

сын марнатраўны

да святое крыніцы

дзе сляза пакаяння

абмые грахі

і расою ляжа на срэбны бераг

што за гарызонтам дня

а тут

вечар сее імглу

жаночых абяцанняў

каб жарам іх

ісціны

спапяліць успамін

тады

забыўшыся на міг

нырнеш

у вакханалій вір

і зноў

без сну

поту абмыўшыся расою

паўзеш да крыніцы

што за гарызонтам

дня

Загрузка...