ПАГЛЫБЛЕННЕ Ў СВІТАННЕ


А ні дарогі не было, ні сцежак,

А ні слядоў па снезе напрасткі.

Нас абступалі камяніцы вежаў,

Жандара постаць змрочыла блакіт.

Але ў вачах не перакрэсліш свята,—

Раднілася нявольнікаў сям’я.

Ты з Волгі быў, грамадзянін Саветаў,

Я з Нёмана, з Варшавы, з Польшчы я.

Фашызму цыркуль не даваў спачыну...

Мы ратаваліся не словам боскім,

Ты блаславіў любімую Айчыну

Святловым, Шчыпачовым і Твардоўскім.

Я — Лібертам, Міцкевіча баладай

Ці палымянай Норвіда страфой.

Грымела пераможна кананада,

Як Пушкіна чыталі мы з табой.

Світанак рос над намі вечным цудам,

Нікога ён на свеце не міне.

Ну, як цябе, Алёша, я забуду?

Ты ж дружбаю пашырыў сэрца мне.

Аршаншчына, чакаю я адказу,

Дзе спіць мой сябар, пад якой сасной?

Яго пачую і пазнаю зразу,

Бо ў кожны час навекі ён са мной.

Загрузка...