Пад салодкім наркозам
I аеру і сена
Западае сяло ў цішыню.
У ставах чутна музыка жаб.
Асіна, якую цікавасць
Завяла на пагорак,
Атрасае з сябе
Залатыя дукаты.
Востраць ластаўкі крылы свае
На асялку залочаным хмары.
Ажно цяжка паверыць,
Што гэта я ў памяці змог захаваць,
Трымаючы далонь маткі,
Пахіленай нада мной.