НА ДРУГІ БЕРАГ


I

Бягом, пехацінец! Праскочыш

Прадполле адзіным махам,

А грымпе над каскай — потырч

Абляжаш пад Млечным Шляхам.


II

Бягом праз агонь! Не кіне ж

Той бераг супраціўляцца.

Што лёсам прызначана, прымеш,

Каб з Одрай і Нісай абняцца.


III

Бягом у міжрэчча! Гэта

Яно табе ставіць задачу:

Той бераг за Одрай — мэта.

Наперад! — і будзе удача.


IV

Бягом к рубяжу рваніся!

Хоць след за табой крывавы,

А ўранні на Одры і Нісе

Ўзаўецца сцяг нашай славы.


Загрузка...