Зараз стала ўжо ўсё мажлівым,
калі сэрца трапеча, як птах:
гэта горы хістаюцца і плыве
маладзік праз бярозы — наўплыў.
Зараз стала ўжо ўсё мажлівым
у лабірынце серпантынаў музычных —
нават тое, што ў віяліне фантан
вырастае абрысам дзявочым.
О, Уланава, Уланава, Уланава,
узнесеная на крылах музычных,
абстраляная паласой пражэктара,
няўлоўная, вывівастая, гнуткая,
зрыфмаваная ў шклістым паркеце,
пяшчотна ацененая пенай аблокаў —
зорка срэбная, што працінае ў балеце
адчаем подбегаў і палётаў!
О, Уланава, Уланава, Уланава —
ля стоп тваіх валаны гермесавы,
а ля плячэй вуаль парыванняў,
што твой профіль пастэллю прысмерку
значаць.
Трэба доўга чакаць імгнення,
каб выразна ўбачыць твой твар:
мудрую ўсмешку, што праз мукі ішла
ў творчы акт.