КАХАННЕ


Дарагая мая жыццо да цябе ішло справядліва

змаганне дзе промень заўсёды перамагае

білася сэрца тады драпежліва і гулліва

і плечы шырэй выпроствала кроў маладая

каханне жыццё багацей за незнаёмае вымярэнне

зерне што разрывае зямлю як дынамітам

каханне скачок калі парашут дрэмле

калі ў прорву ляцяць забыўшы на смерць старую

калі стралой праз блакіт і воблакі над нябытам

зямлю жыўцом навылёт прасвідруеш

каханне перапросіны з бэзам і язмінам

і першы салоўка якому салодка ў словах

першая вясна сапраўдная неразмінная

распятая як балдахін у срэбных

далонях вярбовых

каханне цень каляровы з вітражу крылаў анёла

срэбраны водзван звону са свіцязяў поўневых

балада якая плыве на вясёлкавых колах

насуперак снам каб спатканнем поўніцца

скрышыць і расціснуць боль што губы

агнём нявечыць

крывавай палосай салёнай ружай полымя

аброненай

вечная ненасытнасць і ўражанняў голад вечны

вусны твае вусны безабаронныя

далоні твае вецер аксамітны ў сонечным моры

далоні твае шоўк персікавы і хваля

(плыве зямля і плывуць Млечным Шляхам зоры)

далоні твае ў далонях сваіх прапальваю

цёмна цёмна лаўрова і золатна

калі ў нетры тваіх вачэй заглыбліваюся

спакусна

у смарагдавым акіяне ночы

вуснамі ў вусны


Загрузка...