Выспа пяску,
Сапхпутая хваляю ў росны луг,
Капытоў негатывы зафіксавала.
Бярозы, што цені свае пасуць.
Спіхваюць яе з адхону
Да вадапою.
Конь
Цалуе пысу сваю
Праз шкло вады
I глядзіць са дна азярыны
На стэп небакраю,
На бледна-срэбраную падкову,
Якую ў галоне згубіў
Пегас.
Крывавае вока сонца,
Узгоркам прымружанае,
Падглядвае голых дзяўчат,
Што ўваходзяць у плаўкае золата,
У цішу вады,
У маўчанне аеру.
А я
З вокан высокіх гляджу
На ўсход гарадскіх неонаў —
Можа, сны
Павядуць мяне да вадапою,
Каб смагу спатоліць мог
Трывожным золатам.