Калі ў люстэрка гляджу
бачу сябе
і тое
што па-за мною
Калі ў вочы твае гляджу
бачу цябе
і сябе
і ўсё што па-за намі
што мы за сабой пакінулі
што прамінула
што час аддаліў
Пакліч гэта
наблізь вачыма гэтае першае
чыстае
зялёнае
свежае —
лацвей нам будзе разам
праз стромы побач ісці —
хоць бы з той гронкай бэзу
якую тады не даў табе я...