Як вернешся, скажаш маёй матулі,
Няхай пра дамоўку распытвае тую
Над Одрай, дзе дуб наш, нібы ў каравуле,
Нязменна стаіць і спачын мой вартуе.
Як вернешся, скажаш дзяўчыне каханай:
Чакаю штодня, калі ўсход ружавее.
Яна мяне знойдзе пад крыжам драўляным,
Дзе каска, прабітая куляй, ржавее.
Як вернешся, скажаш сябрыне вясковай,
Ксяндзу-палітвязню,— як стануць пытацца,
Што Одра і Ніса мне польскаю мовай
Загадваюць: спі і не думай вяртацца!