АЙЗІК ПЛАТНЕР


Старэйшы яўрэйскі паэт Айзік (Ісак Хаімавіч) Платнер нарадзіўся ў 1895 годзе ў былой Сядлецкай губерні ў г. Сакалоў-Падляскі ў сям'і краўца. Працоўная дзейнасць А. Платнера пачалася вельмі рана. Некаторы час ён жыў у розных гарадах Літвы і прымаў удзел у рабочым руху. У пачатку 1921 года выехаў у ЗША. У 1932 годзе вярнуўся ў СССР, жыў у Мінску, актыўна супрацоўнічаў у перыядычным друку.

Вершы А. Платнер пачаў друкаваць у 1919 годзе. Першая кніжка «Аб чым дзень апавядае» выйшла ў 1930 годзе ў Н'ю-йорку. У 1935 годзе ў Мінску выйшла асобнай кнігай яго «Паэма аб краўцах», у 1940 годзе — «Сонца на парозе», у 1947 годзе — «З любоўю і верай», у 1948 годзе — «Самае дарагое» і шэраг іншых кніг. Вершы А. Платнера неаднаразова перакладаліся на рускую і беларускую мовы. У зборнік «Соль жыцця» ўвайшлі лепшыя паэтычныя творы А. Платнера ў перакладзе на беларускую мову.


Загрузка...