***


Глядзіць гэты лес старажытным палацам,

Карэнні, як быццам слупы выразныя,

Сняжынкі, нібы дыяменты, іскрацца.

Як грэбні, галіны ялін ільдзяныя.

Страшней ад звяроў і дрымучага бору

Той жах, што дзявочае сэрца параніў.

Прад ёю — далёкі заснежаны ўзгорак,

I маткі, і дзеці ў даўгім пахаванні.

Стамілася Дзіна, прысела на момант.

I вочы яе замыкае дрымота.

Нара пад ялінай здалася ёй домам.

У лісці замшэлым заснуць ёй ахвота...


Загрузка...