***


Дабру невядомы ні стома, ні жах,

Ідзе яно шляхам уласным

Па свеце,

Хаця і цярністы той шлях,

Але ён магутны і ясны.

Благога ў жыцці не зрабіла дзіця,

З дабром яе зліты імкненні.

З бяды я выношу яе, нібы сцяг,

У светлыя дні вызвалення.

Мінае зіма, і вятры ўжо не дзьмуць,

Загояцца раны краіны.

Няхай пакаленні аповесць складуць

Аб справах сумленных дзяўчыны.


Загрузка...