Думае розумам ясным,
Чуе ўсхвалёваным сэрцам, —
Гэтым дзяўчаткам няшчасным
Трэба дзе-небудзь сагрэцца.
Тут — ні прытулку, ні сховы.
Немцы — ля кожнай хаціны...
Ёсць у сяленні Дуброва
Сябра стары Міхаліны.
Трэба падацца туды ім.
Сцюжа. Вятры над палямі.
— Донькі мае залатыя,
Як развітаюся з вамі?
Разам паплакалі горка.
Хутка ці будзе спатканне?
Будзе
А покуль за ўзгоркам
Трох пуцявін скрыжаванне.
Галя да сябра з Дубровы
Пойдзе адною пуцінай.
У лес партызанскі суровы
Прыйдзе сястра яе — Дзіна.