***


На небе вячэрняя ўсходзіць зара

I кліча ў паход партызанаў.

У лесе старым застаецца сястра,

I сэрца яе ўсхвалявана.

Няхай ім не выпадзе стрэцца з бядой,

Хай вернуцца цэлымі людзі.

Смалістыя сосны гамоняць над ёй,

I льецца іх водар у грудзі.

Яна ўжо не можа без справы сядзець,

I пальцы смуткуюць па нечым.

У бой захацелася ёй паляцець.

Яна ў непакоі трапеча.

От коннік імчыцца. Хрыпіць яго конь,—

У пене, у мыле нясецца.

У конніка ў чырвані левая скронь;

I Дзіна зрываецца з месца.

I конніка хутка знімае з сядла,

Нясе да лясное хаціны,

Ён дыхае ледзьве.

Ёсць іскра цяпла, —

I значыць ён выжыве ў Дзіны!


Загрузка...