Наследвала Дзіна дзядулевы вочы,
А воблік пазычыла ў мамы:
Як тая,
I плаўна, і лёганька крочыць
I ўсмешкаю свеціць таксама.
Яе хараство яшчэ покуль схавана,
I толькі ў вачах яно ўсходзіць.
Як сонца, закрытае ўранні туманам,
Да Дзіны юнацтва прыходзіць.
Радзіма з калыскі яе гадавала.
Рукою дзявочаю, чыстай.
Рукою, што кволыя краскі збірала,—
Сама задушыла-б фашыста!
Прыйшоў снегавою парой і пагнаў ён
На вісельню дзеда.
А Дзіна
Да шыбы прыпала і ўслых застагнала...
Адпомсціць унучка павінна!