НЕ СПАГАДАЙ


Не спагадай, што у мяне

Сівая галава!

Я русым быў, я сівізну

Нялёгка здабываў.

Я многа бачыў,

Знаю шмат,

I ты скажы мне,

Дай загад, —

I песню я табе спяю

Аб тым, хто маладосць абараніў тваю,

Хто бачыў смерць, пакуты след,

Хто увайшоў цяпер у новы ясны свет.

Не спагадай!

Зірні, — яна,

Мая празрыста сівізна,

I вочы ясныя мае,

I зубы цэлыя мае;

Ім хлеб ласункам быў у юныя гады.

А ўмелі мне язык не адкусіць тады,

Калі мой апетыт быў вельмі малады.

Аднойчы я ўначы цябе чакаў,

Ў далёкім горадзе завулкамі блукаў,

У белае начы быў вельмі сіні снег,

Я гаварыў табе, што мала меў уцех

У маладосці.

Рэха паміж гор

Падладжвалася ў такт да голасу майго.

Тады пачуў адказ я ў цішыні начной:

«Вялікае жыццё ляжыць перад табой!»

I з гораду, што спаў паміж далін,

Мы на гару высокую ўзышлі.

Тваю руку знайшла мая рука,

I пахла яблыкам твая халодная шчака.


1940


Загрузка...