Творчая атмасфера таго часу добра характарызуецца словамі Барыса Мікуліча - цудоўнага пісьменніка, памерлага маладым пасля шматгадовгій ссылкі:
"Неяк у Слуцку пазнаёміўся з Яўхімам Коханам і Цімохам Крысько, якіх ведаў да гзтага па вершах і па дастаткова інтэнсіўнай перапісцы... Абодвум ім "зайздросціў"
У сэнсе ведаў жывой мовы. Яны ўжо тады пісалі таленавітыя вершы, былі нязвыкла калючымі (самастойнымі) для пачынаючых | паэтаў. Крысько па натуры быў стрыманы і скрытны... больш слухаў і выпытваў. Кохан быў больш экспансіўны. Крысько браў хутчзй тонкасцю, Кохан - больш непасрэднасцю. Нават тады ў "стылізацыях", якія пісалі абодва, адчувалася своеасобная, прыхаваная тонкасць, якая і сведчыла, што з іх абодвух выйдуць паэты... Пазней, калі я паехаў з Бабруйска, Цімох Крысько пераехаў на працу ў "Камуніст" і жыў у маім пакоі...
Рэдакцыя "Камуніста", а мне - семнаццаць гадоў. Лынькоў — збіральнік бабруйскіх літаратурных сіл, уважлівы "бацька". I сам ён тады пісаў многа, і многа ўдзяляў увагі літаратурнай моладзі. Вакол "Вясны" гуртавалася яна — Шынклер, Алесь Жаўрук, Яўхім Кохан, Цімох Крысько... Кабінет Лынькова быў нашым клубам... Шчаслівая пара! Вез хмараў, без расчараванняў, толькі перспектывы, толькі імкненне наперад і - цёплае творчае сяброўства".
У Бабруйску, у гасцішшм доме Барыса Мікуліча і яго сясцёр, жылі Яўхім Кохан, Сяргей Грахоўскі і мой бацька. Насупраць, праз муліцу - Аляксей Зарыцкі. Вакол рэдакцыі "Камуніста" і яго штомесячнага літаратурнага дадатка "Вясна" групаваліся маладыя паэты і празаікі: Хведар Бужан, Хвядос Шынклер, Рыгор Бахта, Мікола Лобан, Алёкса Жукоўскі, Алесь Жаўрук, Пімен Панчанка, Янка Казека, Рыгор Суніца, Апанас Атава, Мікола Аўрамчык. У нашым сямейным архіве захаваліся фотаздымкі многіх з іх, тады малавядомых і вельмі маладых.