АДЗІН РАДОК ЛІЧЫЛКІ

Каб паскорыць работу над гэтай кнігай, я папрасіў сына Анатоля набраць на камп'ютэры напісанае. Пасля перадрукоўкі Віткавых лічылак, Анатоль патэлефанаваў мне:

— А трэці радок можна таксама расшыфраваць... „Евус дэвус кут натэвус” — скажоная лацінская фраза: „Езус Бог любіць нованароджанага”. Гэта падкрэсліла тое, што з'явілася лічылка вельмі даўно. Сотні і тысячы разоў паўтаралася, у тым ліку і дзіцячымі вуснамі, „адшліфавалася” і атрымала сучаснае гучанне, страціўшы першапачатковы сэнс...


Загрузка...