Мая мілая, добрая мама, барацьбітка за справядлівасць, часам магла накрычаць і нават (які жах!) шлёпнуць ручніком. Хаця ў цэлым мы былі паслухмяныя дзеці.
У самы пік мамінага выхавання з кабінета з'яўляўся бацька. Ён станавіўся ў дзвярах, рабіў сумны выгляд, распрасціраў рукі, хапаўся за галаву - і ўсё моўчкі.
На гэтым выхаваўчы парыў нашых родных гаснуу, калі мама не пераключалася на бацьку. Ен, дарэчы, нікога ніколі не караў: дастаткова было незадаволенага погляду альбо некалькіх "ласкавых" слоў. Мяне толькі аднойчы крутануў за вуха ды адапхнуў - і то за справу.
Мае родныя старыя, тады яшчэ такія маладыя....